История школы

З летапісу Алекшыцкай школы

        Да 1951 года Алекшыцкая школа была пачатковай. А з 1951-52 навучальнага года школа стала сямігодкай. Але будынак старой школы не дазваляў праводзіць заняткі ў нармальных умовах, не хапала класных памяшканняў. З мэтай наладжвання паспяховага навучання з’явілася неабходнасць у будаўніцтве новага будынка школы. Згодна з планам ў 1951-52 навучальным годзе пачалося планавае школьнае будаўніцтва на 90 месц.

У 1953 годзе быў першы выпуск сямігодкі. 

У 1957-58 навучальным годзе пасля будаўнічых работ стала працаваць школа, будынак якой захаваны і сёння. 

У 1958 годзе Алекшыцкая школа стала сярэдняй. І ў 1961 годзе быў першы і адзіны выпуск за сярэднюю школу.

У 1961 годзе школа стала васьмігадовай, пагэтаму выпуска сямігодкі не было. Першы выпуск васьмігадовай школы быў у 1962 годзе. Алекшыцкая школа была васьмігадовай да 1986 года.

У 1986 годзе ў выніку рэформы Алекшыцкая васьмігадовая школа стала няпоўнай сярэдняй школай. Уводзілася абавязковае навучанне з шасцігадовага ўзросту. А з 1989 года няпоўная сярэдняя школа стала дзевяцігадовай. Замест нулявога класа стаў першы клас. Так васьмігодка ператварылася ў дзевяцігодку.

У 1994 годзе ў школе быў першы набор у 10-ты клас, і школа стала сярэдняй. А ў 1996 годзе быў першы выпуск стаўшай сярэдняй і другі ў гісторыі школы.

20 снежня 1997 г. светкавалася 40-годдзе школы.

Школа вчера

  

Школа сегодня

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: