Адзіная метадычная тэма на 2023/2024 навучальны год
«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў»
Мэта метадычнай работы:
аказанне дейснай дапамогі педагагічным работнікам у павышэнні ўзроўню іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, садзейнічанне ў засваенні і ўкараненні ў адукацыйны працэс эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыі.
Задачы метадычнай работы:
інфармаванне педагогаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры;
актуалізацыя і паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных адукацыйных тэхналогіях з мэтай павышэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі;
удасканаленне методыкі і павышэнне эфектыўнасці правядзення ўсіх відаў вучэбных і факультатыўных заняткаў;
распаўсюджанне эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўні;
удасканаленне сістэмы работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі;
развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запытамі.
Мы в соцсетях: