Пераможцы абласной канферэнцыі "Купалаўская вышыня"

29.04.2024
27 красавіка 2024 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся заключны этап 1-й абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі студэнтаў і вучняў “Купалаўская вышыня”. Больш 200 даследчых работ юныя краязнаўцы прадставілі на суд кампетэнтнага журы. Дарэчы адным з членаў журы была наша настаўніца Галіна Уладзіміраўна Румак.
У канферэнцыі прынялі ўдзел Здановіч Паліна і Малахоўская Анастасія, вучаніцы 7 класа нашай школы. Іх даследчая работа "Таямніцы прыдарожных крыжоў вёсак Алекшыцкага сельскага савета" была адзначана дыпломам І ступені. 
Віншуем Паліну і Анастасію, а таксама іх кіраўніка Румак Г.У. і жадаем новых перамог!